Алесь Барскі


Биография

Аляксандр Барскі (сапр. ім. Аляксандр Баршчэўскі) нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie. Пасьля апублікаваньня працы Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998 атрымаў званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшла кніга Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Зьяўляецца аўтарам звыш 100 навуковых публікацый.



Показывать:

Книги на прочих языках

Серыя І. Мастацкая літаратура
X