Алесь Наварыч

Биография

Алесь Наварыч (сапр. Аляксандр Іванавіч Трушко; нар. 2 лістапада 1960 г., вёска Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978-1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985-1986), Малюшыцкай - Карэліцкага раёна (1986-1987). З 1988 г. - літрэдактар у часопісе «Вожык». У 1990-? гадах метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).



Показывать:

Книги на прочих языках

Вне серий
X