Михаил Павлович Кенько

Биография

Міхаіл Паўлавіч Кенька (нар. 8 лютага 1947 в. Верацеі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (1983). Закончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 — асьпірант, з 1976 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, з 1983 — намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1988 прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР. Друкуецца з 1974. Дасьледуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасьць беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча, аповесьці Язэпа Крашэўскага, апавяданьні С. Гродзенскай, з чэскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданьні І. Кліма і інш.




Сортировать по: Показывать:

Переводчик

Вне серий

Книги на прочих языках

Вне серий
X