Вы здесьУладзіслаў Струміла
Биография
Уладзіслаў Струміла нарадзіўся 9 жніўня 1949 году ў вёсцы Слабодка, што на Астравеччыне, літаральна на беларуска-літоўскім памежжы, што тады выглядала хіба што на памежжа дзьвух савецкіх калгасаў. Ён дужа добра вучыўся ў школе, дзе ё атрымаў свой першы ўласна беларускі досьвед праз мову падручнікаў. Тады, яшчэ школьнікам, Уладзіслаў паспрабаваў свае сілы ў публіцыстыцы й літаратуры, адпраўляючы свае допісы ў газэту "Піянэр Беларусі" й часопіс "Бярозка". Пасьля публікацыяў там, у далёкім-далёкім Менску (у чатыры разы далейшым за Вільню), ён вырашыў для сябе назаўсёды, што ягоны лёс будзе зьвязаны адно зь пісьменствам. Але ў якой мове? Па сканчэньні, з залатым мэдалём, школы Уладзіслаў Струміла ў 1966 годзе паступіў у Інстытут замежных моваў, у Менску. У той час ён засяродзіўся цалкам на нямецкай філялёгіі. Але ягоны зямляк, сябра й калега Ян Сянкевіч распавядаў пра цікавую акалічнасьць: яны удвух імкнуліся ў сталіцы гаварыць па-беларуску. Гэтак, як іх вучылі ў школе. Але ўрэшце гэта пачало выглядаць на эпатаж. Струміла зь Сянкевічам задаліся пытаньнем: чаму ім, пашпартным "палякам" мусіць рупіць за беларушчыну болей, чым тым "беларусам"? Тады й прыйшло усьведамленьне сваёй, няхай і ўскоснай, прыналежнасьці да польскае культуры. Менавіта ў Менску -- сваім і чужым, блізкім і далёкім - нарадзілася польскасьць Уладзіслава Струмілы. Тут ён і ўзяўся за грунтоўнае вывучэньне польскае мовы. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1972 годзе. Затым быў год працы ў Нямеччыне, куды яго "размеркавалі" пасьля Інстытуту, як выдатніка. Тут для яго стала блізкай і нямецкая мова. Блізкай нагэтулькі, што ён мог імітаваць розныя размоўныя дыялекты, а нават і пісаць мастацкую прозу... Падчас службы ў савецкім войску (1974-1975) Уладзіслаў Струміла імкнецца пісаць вершы й апавяданьні па-польску, шукаючы у гэтакі спосаб адхланьня ад навакольнага асяродзьдя. Перакладаў з польскай на беларускую паэзію. Але ўсё тое зьнікла ў полымі, разам з савецкай кашараю... Адзіным спосабам мець любімую працу й быць побач з любімай бацькаўшчынай, роднай Астравеччынай -- было жыць у Вільні. А там, адзінай на той час магчымасьцю, быць у пісьменстве -- стаць супрацоўнікам камуністычнае газэты "Czerwony Sztandar". Пісаў там шмат. Але найперш пра Беларусь, пра тую частку Віленшчыны, што была за штрых-пункцірнай істужкаю адміністарцыйнае мяжы. Багата вандраваў Уладзіслаў Струміла па ўсіх ваколіцах ад Маладэчна да Браслава, ад Смургоняў да Навагарадка. Мала хто тады, нават з сяброў, ведаў пра тое, што ён піша для сябе па-беларуску... Ад 1981 па 1992 год Уладзіслаў Струміла, жвавы й няўрымсьлівы, працаваў у польскамоўнай праграме Літоўскага Радыё. Пасьля ён сыходзіць на індывідуальную працу, багата перакладае зь нямецкай, выкладае. На гэты, апошні пэрыяд ягонага жыцьця, прыпадае й ягоны творчы росквіт. Ён распачынае супрацоўніцтва ня толькі з польскімі, але й беларускімі, расейскімі, нямецкімі выданьнямі. Ягоныя допісы зьяўляліся й на старонках "Нашае Нівы". Самымі значнымі публікацыямі Струмілы ў "НН" ёсьць дзьве вялікія нізкі нямецкіх апавяданьняў (№7, 1994; №.2, 1995) Гэта дзякуючы Уладзіславу Струмілу упершыню па-беларуску загаварылі гэроі твораў Эрыха Кэстнэра, Макса Фрыша, Зыгфрыда Ленца, Петэра Гандке, Імрэлы Брэндар, Макса фон дэр Грюна. Кола сюжэтаў перакладзеных апавяданьняў досыць вялікае, ад авантурных да гарэзьліва-лірычных. Перакладчык імкнуўся заахвоціць нас, падзяліцца з намі тым, чым захапляўся ён - вялікім сьветам вялікае нямецкае літаратуры. Зь немаведамых прычынаў Струміла нічога не пераклаў па-беларуску з сучаснае польскае літаратуры... Польскім літаратарам яго самога зрабілі калегі й сям'я. У 1998 годзе ў Варшаве выйшла ксёнжачка пад тытулам "Tu byla Polska", што пасьпяшаліся абвесьціць першым выданьнем польскамоўнае прозы аўтара зь Вільні за ўсю паваенную гісторыю. Першая частка кнігі складаецца з артыкулаў Уладзіслава Струмілы, што былі надрукаваныя ў віленскай ", а затым і ў у Горадні. Усе яны прысьвечаныя Беларусі, а менавіта Астравеччыне й суседнім куткам Віленшчыны. Ня будзем вінаваціць аўтара ў палянафільстве. Хіба ж не былі насамрэч некалі даўно гэтыя краі ў складзе польскай дзяржавы? Але гэта, вядома не прадмет для аналізу. Прынамсі не ў рамах майго выступу... Інтрыга палягае на тым, што большасьць апавяданьняў з другой, мастацкай часткі кнігі, у арыгінале былі напісаныя па-беларуску. Пра гэта мімаходзь сьведчыць у сваёй прадмове да кнігі яе рэдактар Ян Сянкевіч. Уладзіслаў Струміла памёр заўчасна й нечакана. Ягонае сэрца спынілася 30 жніўня 1996. На Астравеччыне. На самай мяжы. Па дарозе ў Вільню. Показывать: Книги на прочих языкахПереводчик |
Вход на сайтПоиск по блогам и форумамUser menuПоследние комментарии
ostap79 RE:Подайте бедному копеечку на книжку с литреса... 19 часов
Саша из Киева RE:Кто сможет раздобыть и оцифровать нужные мне книги? 1 день babajga RE:Белая княжна 3 дня Nicout RE:Таинственная личность админа Флибусты 5 дней Isais RE:Файл достаточно хорош. Нет смысла в его улучшении. Ага,... 5 дней mazay RE:Sleepy Xoma - Bagⲣѱnoⲣojdennaѱ 1 неделя zlyaka RE:С Новым годом! 1 неделя Isais RE:Детство, опаленное войной (Вторая мировая 1939-1945 и ВОВ) 1 неделя SparkySpirit RE:Прошу переформатировать, распознать, etc... 2 недели SparkySpirit RE:Жорж Санд - переводы 19 века 2 недели Саша из Киева RE:Наш дом - СССР 2 недели babajga RE:Чернушка. Повести 2 недели Саша из Киева RE:Сказки далёких островов 2 недели babajga RE:Лопоухий бес 2 недели babajga RE:Ежик покидает дом 3 недели babajga RE:Сказки бабушки Черепахи 3 недели babajga RE:Свист диких крыльев 3 недели Саша из Киева RE:Турецкие мусорщики в Анкаре открыли библиотеку, полную... 4 недели Впечатления о книгах
alexk про Кича: Большая книга по истории Ближнего Востока. Комплект из 5 книг [litres] (Исторические приключения, История)
11 01 Очень странное издание. И с каких это пор Афганистан стал Ближним Востоком?
behemmoth про Круз: В центре урагана (Социальная фантастика, Самиздат, сетевая литература)
09 01 Долго думал, писать ли отзыв или aut bene aut nihil. Но тем не менее. "Ветер над островами" был, пожалуй, самой "взрослой" серией Андрея, в которой наконец-то хоть чем то была разбавлена набившая оскомину парадигма "война ……… Оценка: плохо
Barbud про Ларин: Прощай СССР (Приключения: прочее, Самиздат, сетевая литература)
09 01 Дочитал... Да, местами смешно, читать можно. Жаль, концовка какая-то невнятная - ГГ вкупе с заклятыми братьями по сверхразуму исчез ХЗ куда, вожатую и ненормального пионера - "кровь-кишки-распидорасило", итог лагерной "Зарницы" остался непроясненным))
mysevra про Дойч: Метроном. История Франции, рассказанная под стук колес парижского метро (Историческая проза, Публицистика, Документальная литература)
09 01 По этой книге Фабрисом Урлие снят замечательный 4-серийный документальный фильм - яркое визуальное дополнение. Оценка: отлично!
nik_ol про Джентльмен сыска Иван Подушкин
08 01 Выложите уже, пожалуйста, новое от Донцовой что-то, а то от Пелевина уже ум за разум заходить начал)))).
Анни-Мари про Потомокъ
08 01 Замечательная серия. Любопытно, будет ли продолжение? В целом, все логически завершено, но! Такое ощущение, что автор допускает, да.
pulochka про Френкель: Бог, которого не было. Красная книга (Проза)
08 01 Это бред сумасшедшего? Как ЭТО вообще можно читать? Оценка: нечитаемо
decim про Серяков: Русы во времена великих потрясений (История, Научпоп)
08 01 Весьма любопытные гипотезы. Однако судить о бесписьменном народе, каким в те поры были предки современных славян(русами их назвал Ибн-Фадлан гораздо позже, и не были ли то Ruotsi, варяги? собственно славян соседи по Балтике ………
Barbud про Ларин: Назад в СССР (Детская фантастика, Самиздат, сетевая литература)
07 01 Чушь какая-то. Автор, вероятно, молодой молокосос, не имеющий понятия о том, как общались пионеры в то время и каких слов и оборотов они вообще не знали. Да и ведут они себя абсолютно неестественно для тогдашних реалий. Затяжной ……… Оценка: неплохо
RusD про Елманов: Серый ангел [litres] (Попаданцы, Историческое фэнтези)
07 01 Это, похоже, 2я часть книги "Последний шанс империи
Вита Бревис про Руслан Владимирович Жуковец
07 01 То что я прочла и поняла - хорошо. Отсюда я заключаю, что и все остальное - тоже. Я прочитала характеристику Порфирия Иванова. Великолепно. И глубина , и анализ, и все такое.
mysevra про Выставной: Тварь (Боевая фантастика)
07 01 Насколько была увлекательной первая книга, настолько же неинтересна вторая. P.S. Здорово, что вы есть, я безумно скучала. Оценка: неплохо |