Владимир Владимирович Саулич

Биография

Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч (нар. 1 верасня 1951, вёска Мацясы, Глыбоцкі раён) — беларускі драматург.

Нарадзіўся ў сям'і калгаснікаў. У 1968 годзе скончыў Кіраўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё. 3 1980 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы».

Першае апавяданне «Горкі яблык» надрукаваў у раённай газеце «Шлях перамогі» ў 1968 годзе. Аўтар п'ес «Халімон камандуе парадам» (1986 г.), пастаўленай Глыбоцкім тэатрам Дома культуры, Слонімскім народным Гродзенскай вобласці і Лоеўскім народным Гомельскай вобласці, «Адзін Гаўрыла ў Полацку», пастаўленай Глыбоцкім тэатрам, тэатрам г. Дзяржынска Мінскай вобласці і народным тэатрам г. Лоева, «Сабака з залатым зубам» (1992 г.), пастаўленай калектывам тэатра імя Янкі Купалы на «Вольнай сцэне» з народнымі артыстамі Беларусі Стэфаніяй Станютай і Генадзем Аўсяюгікавым у галоўных ролях.



Показывать:

Книги на прочих языках

Вне серий
X