Выбраныя творы (pdf)

Казімір Сваяк
Беларускі кнігазбор [be]: Серыя І. Мастацкая літаратура [be] - 54
Выбраныя творы [be] 2196K, 472 с.
издано в 2010 г.
Добавлена: 01.03.2013

Аннотация

Гэта была вельмі яркая постаць у грамадскім жыцці Беларусі 10–20-х гадоў мінулага стагоддзя. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Казімір Сваяк (сапр. Кастусь Стэповіч) меў два пакліканні: святарскае і паэтычнае — абодва цесна спалучаліся ў ім, не пярэчачы, а дапаўняючы і ўзмацняючы адно другое. Ноша гэтых двух пакліканняў была вельмі цяжкай, патрабавала самаахвярнасці і штодзённага падзвіжніцтва. Ён працаваў, не шкадуючы сіл: адпраўляў літургію, удзяляў патрэбныя сакраманты парафіянам, шмат пісаў, быў прапаведнікам і асветнікам роднага народа, арганізатарам культурнага жыцця ў парафіях. Да ксяндза-беларуса гарнуліся людзі, чакаючы ад яго духоўнага правадырства, ажыўляльнай ласкі святарскага і паэтычнага Слова. Як святар ён дбаў аб духоўным адраджэнні роднага народа, адстойваў яго права на беларускамоўную літургію і свой беларускі касцёл. Меў тут паплечнікаў-аднадумцаў, сярод якіх найбліжэйшымі былі сябры-святары Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), Янка Семашкевіч (Янка Быліна), брат Альбін Стэповіч. Але яшчэ болей было непрыхільнікаў, што чынілі розныя перашкоды яго адраджэнскай дзейнасці і выклікалі на гарачую палеміку ў друку.

Пяцьдзесят чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».




Впечатления о книге:  

X