Каты Ёзафа Ратцынгера (pdf)

Сяргей Астравец
Каты Ёзафа Ратцынгера [be] 776K, 248 с.
издано в 2009 г. в серии Кнігарня «Наша Ніва»
Добавлена: 24.05.2013

Аннотация

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо — у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампутары або па-ранейшаму на паперы, як люблю дагэтуль. У гэты час мой хвастаты Базыль звычайна ляжаў у мяне на каленках. Яму было ня вельмі зручна, бо я мусіў працаваць. Але яму відавочна падабалася, думаю, бо ён усьведамляў, што дапамагае мне, што мы зь ім разам слова за словам выдумляем гарадзенскія апавяданьні, моўчкі. Нам было прыемна разам.




Впечатления о книге:  

X